Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Мне шкада, што мяне няправільна зразумелі». Ціханоўскі патлумачыў, што меў на ўвазе, калі казаў пра «астравы» для беларусаў
  2. Схаваная небяспека пад сядзеннем. Камп'ютарнае крэсла можа ўзарвацца і забіць уладальніка — тлумачым, наколькі вялікая рызыка
  3. У Беларусі «ашалелі» цэны на тавары. Эксперт прагназуе, што ў найбліжэйшыя месяцы сітуацыя пагоршыцца
  4. Главу фонда BYSOL Андрея Стрижака обвинили в рассылке непрошеных фото своих гениталий женщинам. Он признал это и отреагировал
  5. Прызнанне Стрыжака пра адпраўку дзікпікаў сабрала больш за 300 каментароў. Не ўсе, хто іх напісаў, зразумелі, у чым праблема ўчынку, — тлумачым
  6. «Кто насрал нам в уши о том, что там есть мины?» Украинский уклонист утверждает, что бежал в Европу через Беларусь
  7. «Я лічу, што нас даволі шмат: да 35% па краіне». Беларус, які называе сябе інцэлам, расказаў, як прыйшоў да гэтай думкі
  8. 398 из 400 возможных. Посмотрите, насколько высокие баллы нужно было набрать, чтобы бесплатно учиться на некоторых специальностях
  9. У пяці месцах у Беларусі пад зямлёй ляжаць атрутныя «вечныя хімікаты». Сітуацыяй моцна занепакоеная Генпракуратура — расказваем
  10. «До 2000 беспилотников за ночь»: через несколько месяцев российские удары по Украине станут шокирующе массированными — ISW
  11. «Хацеў уратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Пагаварылі з дачкой затрыманага беларуса, які адпраўляў інфармацыю ў «Беларускі Гаюн»
  12. В 2026 году будем отдыхать четыре дня подряд. В какие даты
  13. Есть способ заставить Путина сесть за стол переговоров: что для этого необходимо предпринять Киеву и его западным союзникам — ISW
Читать по-русски


/

Гендырэктар буйной IT-кампаніі Astronomer Эндзі Байран, якога падчас канцэрта Coldplay злавілі на здрадзе жонцы са сваёй падначаленай Крысцін Кабат, падаў заяву на звальненне па ўласным жаданні, а яго партнёрцы давялося сысці ў адпачынак. Адвакат Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Сяргей Хмылко паразважаў у сваім тэлеграм-канале, што было б, калі б такі скандал разгарэўся ў Беларусі, і хто б панёс за яго адказнасць.

Казус с Энди Байроном на концерте Coldplay. Скриншот видео из соцсетей
Казус з Эндзі Байранам на канцэрце Coldplay. Скрыншот відэа з сацсетак

Юрыст нагадаў, што вірусная гісторыя, міжвольнымі ўдзельнікамі якой сталі Байран і Кабат, пачалася 15 ліпеня. У той дзень гурт Coldplay даваў канцэрт на стадыёне ў Фоксбара (штат Масачусэтс). Туды прыйшоў і Эндзі Байран са сваёй каханкай і падначаленай Крысцін Кабат. Ім не пашанцавала трапіць у аб’ектыў «камеры пацалункаў» — калі выпадковую пару з натоўпу гледачоў выводзяць буйным планам на вялікі экран, чакаючы, што тыя пацалуюцца.

«Калі б такі выпадак з камерай для пацалункаў адбыўся ў нас (ну, скажам, на ўмоўнай „Мінск-Арэне“), думаю, гэтаму мільянеру я б крыху дапамог. Паказ на вялікім экране для ўсеагульнай весялосці — гэта, як ні круці, распаўсюд персанальных звестак», — адзначыў Сяргей Хмылко.

Адвакат падкрэсліў, што праз скандал Байрану давялося пакінуць пасаду гендырэктара IT-кампаніі Astronomer. Акрамя таго, узніклі праблемы ў асабістым жыцці мільянера.

«Калі б пачаўся развод з жонкай і ён бы адбываўся ў Беларусі, то суд мог бы прызначыць жонцы крыху больш за 50% з улікам наяўнасці двух няпоўнагадовых дзяцей (скажам, 55%, але наўрад ці 90%)», — расказаў юрыст.

Сяргей Хмылко звярнуў увагу на тое, што акрамя праблем у сям'і і на працы Эндзі Байран таксама панёс «рэпутацыйныя страты», бо «гісторыя актыўна мусіруецца ў СМІ» і для людзей ён «на доўгія гады застанецца ў памяці як „той самы з канцэрта Coldplay“».

На думку юрыста, калі б усё гэта адбылося ў Беларусі, то арганізатару мерапрыемства выпісалі б да 200 базавых велічынь (8400 рублёў) штрафу за незаконны распаўсюд персанальных звестак.

«З улікам абставінаў (адсутнасць злоснага намеру, упершыню, прызнанне віны) — дапушчу, што суд бы прызначыў ад 2100 да 4200 рублёў. Звярніце ўвагу: штраф пойдзе на карысць дзяржавы, а не пацярпелага. Арганізатар можа паспрабаваць перакласці адказнасць на падрадчыка, які ажыццяўляў відэаздымку, але такая пазіцыя наўрад ці спрацуе», — заявіў Хмылко.

Таксама экс-гендырэктар мог бы запатрабаваць кампенсацыю маральнай шкоды.

«Суд ацэньвае яе з пункту гледжання разумнасці і справядлівасці. Рызыкну дапусціць, што дыяпазон складзе ад 500 да 2000 рублёў. Кампенсаваць страту працы і заробку не атрымаецца — бо няма непасрэднай прычынна-выніковай сувязі (негатыўныя наступствы ад здрады, а не ад трансляцыі)», — выказаў меркаванне юрыст.

На думку Сяргея Хмылко, абарона арганізатара канцэрта ў судзе грунтавалася б на тым, што «наведнік, купляючы білет, даў згоду на апрацоўку персанальных звестак — такая ўмова дзесьці дробным шрыфтам можа быць на сайце».

«Гэта лагічная лінія абароны. Але я б апеляваў да арт. 4 і 5 Закона, якія кажуць, што: апрацоўка мусіць быць сувымернай, адпавядаць мэце, не быць залішняй. Чалавек ішоў на канцэрт, каб паслухаць музыку, а не каб яго паказвалі ўсёй арэне. Згаджаючыся на канцэрт, ён можа не згаджацца на сваю выяву ўсяму стадыёну, і прымушаць гэта рабіць — недапушчальна. Нават калі дзесьці ў правілах гэта напісана, суд можа прызнаць такую апрацоўку залішняй і не адпаведнай мэце, і нешта мне падказвае, што суд менавіта так і зрабіў бы», — напісаў адвакат.