Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Кремль пытается скрыть влияние западных санкций на экономику, но чиновники все же иногда проговариваются: в ISW привели примеры
  2. Сілавікі пашырылі геаграфію пошуку ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года. Іх цікавяць людзі, якія выходзілі на маршы яшчэ ў адным горадзе
  3. ГУБАЗіК выпадкова раскрыў новую базу «палітычных», па якой правярае беларусаў. Вось што пра яе даведалася «Люстэрка»
  4. Почему Лукашенко собирает совещание, чтобы обсудить, как сушить зерно и ремонтировать технику? Спросили экс-главу сельхозпредприятия
  5. Эканоміцы Расіі прагназуюць няпросты перыяд — і гэта можа «балюча» зрыкашэціць па Беларусі. Чым гэта пагражае насельніцтву — тлумачым
  6. От ограничений по карточкам до отказа от услуг. Банки анонсировали изменения, которые введут в августе
  7. Санкцыі ЕС супраць Беларусі: эмбарга на імпарт узбраенняў, чатыры банкі і восем прадпрыемстваў ВПК — «у бан»
  8. «Чаму ён у вас з кайданкамі не ходзіць». На нарадзе ў Лукашэнкі адбылася сварка з удзелам чыноўнікаў і самога Лукашэнкі
  9. Еўрасаюз узгадніў 18-ы пакет санкцый супраць Расіі і Беларусі
  10. Людзі танцавалі, не падазраючы, што над імі навісла смерць. Адна з найбуйнейшых інжынерных катастроф забіла 114 чалавек — вось яе гісторыя
  11. ЕРИП пояснил, какие изменения введет для клиентов с 1 августа
  12. «Все эти полигоны подлежат закрытию». Чиновники рассказали о проблеме в ЖКХ — говорят, что она достигла критического уровня
Читать по-русски


/

Вызвалены пасля пяцігадовага зняволення Сяргей Ціханоўскі адкрыў дабрачынны збор на меддапамогу. Яму неабходна 8 тысяч еўра.

Сергей Тихановский на встрече с беларусами Варшавы. Польша, 26 июня 2025 года. Фото: "Зеркало"
Сяргей Ціханоўскі на сустрэчы з беларусамі Варшавы. Польшча, 26 чэрвеня 2025 года. Фота: «Люстэрка»

«Мне няпроста прасіць пра дапамогу, але прыйшла і мая чарга. Сёння я звяртаюся да вас па падтрымку, як і дзясяткі іншых беларусаў, што перажылі рэпрэсіі. Мая жонка — лідарка дэмакратычных сіл, але гэта не значыць, што за маёй спінай неабмежаваныя рэсурсы, а мае праблемы са здароўем вырашаюцца аўтаматычна. Маё аднаўленне — выклік для мяне, як і для кожнага, хто прайшоў праз турму», — напісаў Ціханоўскі.

Экс-палітвязень нагадаў, што ў зняволенні яго трымалі ў адзіночнай камеры і без медыцынскай дапамогі. Ён адзначыў, што яго галоўная задача — аднавіцца, каб працягваць паўнавартасна жыць, працаваць і змагацца.

«Я хачу паправіць здароўе, вярнуць сваю сілу і працягваць быць карысным. Для сваёй сям'і, для Беларусі, для вас», — напісаў экс-палітвязень.

Ціханоўскі просіць ахвяраваць яму 8 тысяч еўра. Частка гэтай сумы пойдзе на стаматалогію — экс-палітвязень раней расказваў, што ў зняволенні ў яго выпалі зубы. Сродкі, якія застануцца, ён скіруе на поўнае медабследаванне, карэкцыю зроку, які сапсаваўся ў зняволенні.