Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Фатограф выпадкова ўбачыла свой здымак на падручніку французскай ад Мінадукацыі. На ім выяўленая сям'я, якая з'ехала з Беларусі
  2. В Стамбуле состоялся третий раунд переговоров между Украиной и Россией. Итоги
  3. «У нас татальнае падзенне». Інтэрв'ю з прадстаўніцай дырэктарата BYSOL пра скандал са Стрыжаком
  4. Любімая газета Пуціна апублікавала артыкул пра напад ЕС на Расію ў 2027 годзе. Галоўны эксперт у ёй — адыёзны беларускі прапагандыст
  5. Андрэй Стрыжак адхілены ад кіраўніцтва BYSOL
  6. «У гэтым сэнсе вельмі істотнымі сталі дзве падзеі». Улады пераключыліся на «ціхія рэпрэсіі» — праваабаронца
  7. Пасажырскі самалёт Ан-24 разбіўся ў Амурскай вобласці Расіі. Папярэдне, выжылых няма
  8. «Званочкі былі раней». У 27 гадоў беларуска не звярнула ўвагу на сімптомы страшнага захворвання, а ў эміграцыі стала горш
  9. Среди 49 погибших в авиакатастрофе в России есть беларус. Вот что узнало «Зеркало»
  10. Чыноўнік назваў «вінаватых» у запаволенні росту эканомікі
  11. Под Минском в картофельном поле прогремел взрыв. В МЧС рассказали подробности инцидента
  12. Да Мінска дайшоў навальнічны фронт — горад чарговы раз падтапіла. Месцамі не ходзіць транспарт
  13. «Хацеў адправіць фота Антону Матольку». Мікіта Лосік расказаў пра затрыманне, СІЗА і суд
  14. 398 из 400 возможных. Посмотрите, насколько высокие баллы нужно было набрать, чтобы бесплатно учиться на некоторых специальностях
  15. «У мяне ёсць праблема з сэксуальнай залежнасцю». Стрыжак выказаўся пра свае ўчынкі, праз якія яго абвінавацілі ў харасменце
  16. «Против Зеленского и войны»: как российская пропаганда рассказывает об украинских протестах, которые начались после подписания спорного закона
  17. «Я впервые начинаю всерьез задумываться об отъезде». Протасевич опять пожаловался на проблемы с поиском работы
Читать по-русски


/

Прыватная гімназія, якую заснавала Ирына Абельская — меркаваная маці Мікалая Лукашэнкі, дала справаздачу пра фінансы за мінулы год. Паглядзелі, колькі структура зарабіла на паслугах і колькі атрымала грошай ад спонсараў, у тым ліку, імаверна, з бюджэту.

«Минская международная гимназия» в столичном микрорайоне Дрозды. Фото: TUT.BY
«Мінская міжнародная гімназія» ў сталічным мікрараёне Дразды. Фота: TUT.BY

«Мінская міжнародная гімназія» працуе ў Драздах. Цяпер яна застаецца адной з нямногіх прыватных школ, у якой не забралі ліцэнзію.

На аказанні сваіх паслуг гімназія летась зарабіла 2,86 млн рублёў. Годам раней паступленні былі на ўзроўні 2,4 млн. Аднак чысты прыбытак (даходы за вылікам расходаў і падаткаў) скарацілася з 257 тыс. у 2023 годзе да 128 тыс. у мінулым, вынікае з фінансавай справаздачы, апублікаванай на сайце kartoteka.by.

Акрамя гэтага, летась кампанія атрымала больш за 1,7 млн рублёў у выглядзе «мэтавага фінансавання». З іх 200 тыс. — гэта спонсарская дапамога, а астатнія 1,5 млн — «іншыя паступленні». У публічнай справаздачы не ўдакладняецца, паступілі гэтыя грошы з бюджэту ці ад прыватных дабрачынцаў. Аднак мяркуючы з іншых звестак, гэтая прыватная ўстанова атрымлівае дзяржпадтрымку. Як паведамлялася раней, з 2020 да 2024 года школа на розныя закупкі выдаткавала як мінімум 500 тыс. рублёў з бюджэту.

Школа была заснаваная Ірынай Абельскай, аднак потым перайшла ў кіраванне кампаніі «Горизонты знаний» (яна ў сваю чаргу належыць кіпрскай Blatberg holdings). Гэтая фірма летась ад рэалізацыі тавараў і паслуг выручыла 278 тыс. рублёў. А чысты прыбытак склаў 16 тыс. Годам раней у яе была страта на 777 тыс. рублёў.

Што за гімназія

Нагадаем, «Мінская міжнародная гімназія» пачала працу ў 2020 годзе. Заснавала яе меркаваная маці Мікалая Лукашэнкі Ірына Абельская. Участак пад будаўніцтва перадалі кампаніі «СертусАвиа», звязанай з Міхаілам Гуцарыевым, інвестыцыі ў праект ацэньваліся ў 12 млн даляраў. Фармальна школа зарэгістраваная на афшорную кампанію з Кіпра — «Блатберг Холдынгс Лімітэд», а кіруе ёю «СертусАвиа».

Будынак гімназіі займае больш за 9 тысяч квадратных метраў, ён абсталяваны спартыўнымі пляцоўкамі і стадыёнам. Сярод вучняў, імаверна, былі Мікалай Лукашэнка і дочкі Дзмітрыя Лукашэнкі.

Кошт навучання там на наступны навучальны год — 1420 рублёў.

Хто такая Ірына Абельская

Са снежня 1995 года Абельская працавала доктаркай у службе аховы Лукашэнкі.

У 2003 годзе яна лічыцца супрацоўніцай Рэспубліканскай бальніцы Кіраўніцтва справамі палітыка (у народзе яе называлі лечкамісіяй). Паралельна з гэтым з чэрвеня 2006 года жанчына лічылася ў БелМАПА, а ў красавіку 2007-га ў паслужны спіс Абельскай дадаўся Мінскі кансультацыйна-дыягнастычны цэнтр. Наступныя сем гадоў яна працавала ў гэтых трох установах.

У 2014 годзе жанчына ўваходзіць у Вышэйшую атэстацыйную камісію, у студзені 2015-га лічыцца ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі. І да 2018 года Абельская сумяшчае ўсе свае актыўнасці. Потым уступае і ў Беларускае таварыства радыёлагаў.

У 2019-м яна засноўвае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Горизонты знаний». Пад гэтай юрыдычнай асобай працуе прыватная гімназія. Таксама сёлета жанчына пачала працаваць у НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава.

З 2021 да 2024 года спіс яе дзейнасці крыху змяняўся: Абельская сумяшчала занятасць у Рэспубліканскім клінічным медцэнтры Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі (новая назва лечкамісіі), атэстацыйнай камісіі, таварыстве радыёлагаў і працу ў БелМАПА і БДМУ.

У сакавіку 2024 года меркаваная маці Мікалая Лукашэнкі стала яшчэ і сенатаркай.

Чытайце таксама