Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Фатограф выпадкова ўбачыла свой здымак на падручніку французскай ад Мінадукацыі. На ім выяўленая сям'я, якая з'ехала з Беларусі
  2. В Стамбуле состоялся третий раунд переговоров между Украиной и Россией. Итоги
  3. «У нас татальнае падзенне». Інтэрв'ю з прадстаўніцай дырэктарата BYSOL пра скандал са Стрыжаком
  4. Любімая газета Пуціна апублікавала артыкул пра напад ЕС на Расію ў 2027 годзе. Галоўны эксперт у ёй — адыёзны беларускі прапагандыст
  5. Андрэй Стрыжак адхілены ад кіраўніцтва BYSOL
  6. «У гэтым сэнсе вельмі істотнымі сталі дзве падзеі». Улады пераключыліся на «ціхія рэпрэсіі» — праваабаронца
  7. Пасажырскі самалёт Ан-24 разбіўся ў Амурскай вобласці Расіі. Папярэдне, выжылых няма
  8. «Званочкі былі раней». У 27 гадоў беларуска не звярнула ўвагу на сімптомы страшнага захворвання, а ў эміграцыі стала горш
  9. Среди 49 погибших в авиакатастрофе в России есть беларус. Вот что узнало «Зеркало»
  10. Чыноўнік назваў «вінаватых» у запаволенні росту эканомікі
  11. Под Минском в картофельном поле прогремел взрыв. В МЧС рассказали подробности инцидента
  12. Да Мінска дайшоў навальнічны фронт — горад чарговы раз падтапіла. Месцамі не ходзіць транспарт
  13. «Хацеў адправіць фота Антону Матольку». Мікіта Лосік расказаў пра затрыманне, СІЗА і суд
  14. 398 из 400 возможных. Посмотрите, насколько высокие баллы нужно было набрать, чтобы бесплатно учиться на некоторых специальностях
  15. «У мяне ёсць праблема з сэксуальнай залежнасцю». Стрыжак выказаўся пра свае ўчынкі, праз якія яго абвінавацілі ў харасменце
  16. «Против Зеленского и войны»: как российская пропаганда рассказывает об украинских протестах, которые начались после подписания спорного закона
  17. «Я впервые начинаю всерьез задумываться об отъезде». Протасевич опять пожаловался на проблемы с поиском работы
Читать по-русски


/

Гадавая інфляцыя ў Беларусі гэтай восенню можа разагнацца да 9%. Пра гэта заявіў старшы навуковы супрацоўнік BEROC, эканаміст Анатоль Харытончык падчас брыфінгу пра сітуацыю ў эканоміцы.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: «Зеркало»
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: «Люстэрка»

У ліпені-жніўні гадавая інфляцыя чакаецца на ўзроўні 7,5−8%, восенню — 8−9%, калі «ўлады не ўзмоцняць цэнавы кантроль», прагназуе Анатоль Харытончык.

Нагадаем, у чэрвені інфляцыя ў Беларусі разагналася да 7,3% гадавых. Месяцам раней яна была на ўзроўні 7,1%. Пры гэтым цэны на прадукты ў чэрвені выраслі на 10,5%.

Анатоль Харытончык таксама адзначыў, што ў Беларусі запаволіўся рост рэальных заробкаў: сярод прычын гэтага — паскарэнне інфляцыі і скарачэнне крэдытавання. На гэтым фоне аслабеў спажывецкі попыт.

Нагадаем, утрымліваць інфляцыю ў межах адназначнай лічбы шмат у чым удаецца за кошт жорсткага цэнавага дзяржрэгулявання, якое ўвялі ў кастрычніку 2022-га. У красавіку гэтага года па ім увялі паслабленні. Пасля гэтага інфляцыя яшчэ больш разагналася. Раней эксперты адзначалі, што беларускія чыноўнікі пойдуць на паслабленне цэнавага рэгулявання для таго, каб палепшыць фінансавы стан прадпрыемстваў праз «назапашаныя цэнавыя выдаткі».

У красавіку 2024-га Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не ведае, да чаго прывядзе дзяржрэгуляванне цэн, якое ўвялі ў кастрычніку 2022-га. «Але калі ўрад не праваліць, гэта будзе ўнікальная аперацыя ў рынкавай, так бы мовіць, эканоміцы», — сказаў палітык.

На 2025 год улады плануюць утрымліваць інфляцыю на ўзроўні да 5%.

Чытайце таксама