У Беларусі забаранілі ўключаць у разлікі цаны тавараў і паслуг «транспартныя сродкі павышанай камфортнасці». Адпаведная пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Урад абнавіў правілы, паводле якіх кампаніі плануюць і разлічваюць сабекошт тавараў для мэтаў цэнаўтварэння. Цяпер прадпрыемствы больш не змогуць уключаць у сабекошт некаторыя выдаткі, звязаныя з дарагімі аўтамабілямі прэміум-класа.
У прыватнасці, забаронена ўлічваць тры віды выдаткаў: выдаткі на ўтрыманне і абслугоўванне такіх машын, амартызацыю (знос) па іх і транспартны падатак.
Гаворка ідзе пра аўтамабілі, якія трапілі ў спецыяльны пералік, зацверджаны раней Саўмінам. Гэта люксавыя маркі, якія абкладаюцца павышаным транспартным падаткам. У спісе — каля 20 брэндаў, уключаючы такія як Aston Martin, Bentley, Bugatti, Ferrari і Lamborghini.
Нагадаем, для такіх машын у 2024 годзе ўвялі дзесяціразовы падатак (у параўнанні са стандартным).
Пастанову апублікавалі 18 ліпеня, а ўступае ў сілу яна праз пяць рабочых дзён пасля гэтага.
Чытайце таксама